Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Ці закончыцца толькі на дыскусіі?

Аляксей МАРОЗ

Мінула ўжо крыху часу ад абвяшчэння прапановы аб дапамозе для пушчанскага і прыпушчанскага насельніцтва ў рамках прадугледжванага пашырэння тэрыторыі Белавежскага нацыянальнага парку на ўсё Белавежскае і частку Броўскага надлясніцтваў. У самой Белавежы і наваколлі не спыняюцца дыскусіі аб чарговай спробе павелічэння парку. Гэта ж іх радныя да канца жніўня вырашаць: згадзіцца ці не на пашырэнне нацпарку. Зараз вядуцца размовы паміж прадстаўнікамі Міністэрства асяроддзя і самаўрадаўцамі Гайна ўшчыны ў справе магчымай дапамогі для мясцовага насельніцтва і падтрымкі гмінных інвестыцый, бо першапачатковая прапанова міністра асяроддзя Мацея Навіцкага не задаволіла самаўрадаўцаў. Апошнім часам прадстаўнікі Міністэрства асяроддзя завяраюць нашых самаўрадаўцаў, што фінансавая дапамога пойдзе не толькі ў згаданыя дзве гміны і Гайнаўку, але будзе накіравана да ўсіх гмін Гайнаўшчыны.

— У першай палове ліпеня адбылася сустрэча прадстаўніка міністра асяроддзя з войтамі і бурмістрамі нашага павета. Зараз можна гаварыць толькі аб 100 мільёнах злотых дапамогі з Нацыянальнага фонду аховы асяроддзя для нашага рэгіёна і аб гэтых грошах ішла гутарка ў час сустрэчы, — паінфармаваў адзін з войтаў з Гайнаўшчыны, што прымаў удзел у спатканні. — Шкада, што ўвогуле не гаворыцца аб дафінансаванні рамонтаў дарог. Зараз таксама малая магчымасць атрымаць грошы на будову каналізацыі. Патрабуецца, каб на кожны кіламетр (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF