Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

Здольнасці для чужых

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Эміграцыя — з’ява ў гісторыі чалавецтва даўняя і старая як сам свет. Выязджаюць людзі са сваёй краіны ў вялікіх маштабах па дзвюх прычынах — альбо ратуюцца ад вайны, альбо ўцякаюць ад беднасці ў пошуках лепшай долі. З гісторыі Беларусі апошніх 120-130 гадоў вядомы некалькі масавых хваляў эміграцыі, пераважна за моры і акіяны. Вазьмуся сцвярджаць, што зараз наша краіна перажывае чарговы ўздым ад’ездаў за мяжу. І апошнія дзесяць гадоў тэндэнцыя толькі нарастае. Прычым з’язджаюць насельнікі краіны маладога і сярэдняга ўзросту па прынцыпе „абы куды, абы з’ехаць”. Цяперашняя ўлада любіць выстаўляць сваёй заслугай тое, што зараз мірны час і няма вайны. Хоць прычым тут яна, улада, і чаму менавіта ёй трэба дзякаваць за мірнае неба над галавой? Але тое, што вайны ў класічным разуменні няма — праўда. Значыць, уцякаюць людзі з краіны па прычыне беднасці і немажлівасці легальнай рэалізацыі сваіх планаў, праектаў, вынаходніцтваў, здольнасцей і талентаў. Не вабіць іх той „сацыяльны рай”, пра які так шмат гаворыцца з экранаў і старонак газет дзяржаўных хлуслівых медый.

Нехта можа запярэчыць, што такая ж сама карціна назіраецца зараз і ў дэмакратычных суседніх Польшчы і Літве, ды і практычна ва ўсіх краінах Усходняй Еўропы. Так то яно так, але не забывайцеся, што там пры ўсіх праблемах, гэта пытанне выключна эканамічнага выбару — людзі проста хочуць жыць лепш і зарабляць больш. Ніхто прынамсі не галадае. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF