Ніва № 30 (2776), 26 ліпеня 2009 г.

„Басовішча” — было, ёсць і будзе

Ілона КАРПЮК

— Праўда гэта, што пабілі беларуса? — тэлефануюць у нядзелю знаёмыя з розных СМІ. — Палякі пабілі за тое, што ён беларус?!

Можа і пабілі. Дарэчы, не аднаго беларуса, не аднаго паляка і не толькі на фестывалі „Басовішча”. Там, дзе ёсць піва ці гарэлка ды мужчынскі гонар, з вякоў бываюць і спрэчкі. Мой муж не вытрымаў таксама і ў пэўны момант хацеў паказаць аднаму падхмеленаму, што жанчын нельга зачапаць у непрыстойны спосаб. Але „Басовішча” ў пэўным сэнсе для гэтага і ёсць — каб у вакацыйны перыяд падкарміць галодныя гарачых тэм газеты. Няхай пішуць, разважаюць і страшаць нас ксенафобіяй. Кожны, хто прыязджае на „Басовішча”, дасканала ведае і разумее, што галоўнае тут гэта быць разам, выпіваць разам, наракаць разам, разам цешыцца і стагнаць. Вось і цэлая ідэя.

— Выпі са мной! — заклікала са сцэны на другі дзень юбілейнага выпуску фестывалю мінская „Крама”. Яны разумеюць лёс чалавека і яго патрэбы, таму і на канцэрт такіх легендарных гуртоў прыязджае многа слухачоў. Субота была безумоўна днём плывучай ад музыкі радасці. І зоркі былі, і гук час ад часу нядрэнны. Самы вялікі натоўп чакаў польскага госця — гурту „Ляо Чэ”. Канцэрт разварушыў публіку, пакідаючы людзей разагрэтымі і патрабуючымі энергіі „Нейра Дзюбеля”. Як звычайна атмасферу супакоіў „Уліс”. Невядома да сёння ці людзі не гуляюць у час яго канцэртаў таму, што чакаюць цуду, ці проста яны так заслуханы ў творчасць Славы Кораня ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF