Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Дваццаты фестываль „Басовішча”...

Ілона КАРПЮК

Ці ў 1990 годзе, калі прайшоў першы выпуск фестывалю, хтосьці падумаў, што будзе іх дваццаць?

— Мы нават не ведалі ці будзем у змозе наладзіць другі фестываль, таму думаць пра дваццаць чарговых фестываляў было проста абстрактна, — кажа Бася Пякарская, адна з першых арганізатараў „Басовішча”.

Кася Кузьміч, новы намеснік старшыні БАСу, кажа, што разлічвае на чарговыя дваццаць і хаця, паводле яе, гэта можа быць складана, то думаю, што надзея і вера можа занесці нашу моладзь у будучыню як на крылах. Да гэтага трэба яшчэ рашучасці і цяжкай працы...

— Мы мусілі прыехаць у Гарадок тыдзень раней, каб цэлы Барык падрыхтаваць да нашага мерапрыемства, а пасля цэлае ўрочышча прыбраць сваімі рукамі, — смяюцца Бася Пякарская і Аліна Ваўранюк.

На плакаце з 1991 года чытаем: „Фестываль Музыкі Беларускай Моладзі”, але ўжо з наступнага года паяўляецца новая назва: „Фестываль Музыкі Маладой Беларусі”, якая і засталася да сёння.

— Мы тады былі маладзейшыя, але не скажу, што маладыя, бо я і сёння адчуваю сябе маладой. Прайшло дзевятнаццаць гадоў, а я помню, што нам усё было тады цікава, асабліва, калі былі нейкія мары, а ты бачыў, што яны здзяйсняюцца, — падкрэслівае адзін з тагачасных арганізатараў.

Беларускай моладзі тады ў нас не бракавала. Разам з новым ладам у Польшчы прыйшла новая энергія і ўсім проста хацелася пасмакаваць чагосьці новага. Быць свабодным у выбраным самім сабой месцы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF