Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Вярнуць нашы гістарычныя назвы

Размова з прафесарам Міхалам Кандрацюком

Ніва”: — Асабліва беластоцкія СМІ абабеглі інфармацыі, што „нейкія беларускія арганізацыі” хочуць вярнуць старыя беларускія назвы мясцовасцям. Міністр унутраных спраў накіраваў у гміны ліст, у якім інфармуе аб магчымасці вяртання гістарычных назваў. І ў некаторых гмінах гэтыя кансультацыі былі ўжо праведзены. Як пра гэта пісаць?

Міхал Кандрацюк: — Трэба пісаць кампетэнтна, каб не зрабіць шкоды. Трэба прывесці закон, распараджэнне міністра, на якія спасылаемся. З гэтага, што мы чулі па радыё і чыталі ў друку, вынікае, што яны перапужаліся...

Улады гмін, ці самі жыхары?

— Людзі пачалі ставіць пытанні, а ці трэба ўсё мяняць, а хто будзе плаціць за гэта, а што будзе валакіта з дакументацыяй... А гэта ўсё няпраўда.

Можа, міністр зарана пусціў сваю прапанову пад абмеркаванне ў глыбінку, для правядзення кансультацый? Згодна з артыкулам 8, пункт 3 закону ад 29 жніўня 2003 г. „Аб афіцыйных назвах мясцовасцей і фізіяграфічных аб’ектаў” (Dz. U. nr 166, poz. 1612 z późniejszymi zmianami) афіцыйная назва мясцовасці можа быць устаноўлена, зменена або скасавана міністрам па справах публічнай адміністрацыі па яго ініцыятыве, а таксама па ініцыятыве Камісіі назваў мясцовасцей і фізіяграфічных аб’ектаў (КНМіФА). Перад устанаўленнем, зменай ці скасаваннем афіцыйнай назвы міністр выступае ў раду гміны, да старосты, адпаведнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF