Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Галерэя з Нарвай у цэнтры

Ганна КАНДРАЦЮК

— Гміна Нарва пайшла па слядах Нараўкі і таксама арганізуе мастацкую галерэю, — Віктар Кабац наносіць апошнія папраўкі на сваю „Малітву анёла”. Ягоны твор напамінае прыдарожную каплічку на расколатай і апаленай пажарам дошцы. Падарыць яе галерэі, калі захочуць, — дадае. Твор хочацца памясціць пры дарозе як добры знак-лагатып мясцовай духовасці і эстэтыкі.

Такая ідэя садзейнічае арганізацыі мастацкай галерэі ў Нарве. Каб турысты, якія кожны дзень праязджаюць праз Нарву ў Белавежу, спыніліся тут, паглядзелі мастацкія карціны, пацікавіліся жыццём іх прыпушчанскай гміны.

— Першыя крокі ўжо зроблены, — кажа Тамара Юшкевіч, дырэктар Гміннага асяродка культуры. — Галерэю пакуль наладзім у гасцініцы „Пад акацыяй”. Пасля, пабачым. Якія ў нас прапановы? Мы запрасілі 11 мастакоў на пленэр, кожны з іх пакіне адзін або і больш твораў (пленэр ладзіцца за кошт гміны і адбываецца з 3 па 12 ліпеня г.г. у гасцініцы „Пад акацыяй”). Спадзяемся, што на іх будуць адлюстраваны мясцовыя краявіды.

— Хоць удзельнікі пленэру з розных мясцін, усе яны звязаны з Падляшшам, — кажа куратар пленэру Алег Кабзар. Большасць з іх, як згаданы ўжо Віктар Кабац ці Пятро Гаган, творчыя індывідуальнасці са значнымі дасягненнямі. Тут жа сустракаем знакамітага Марка Хомчыка з Супраслі. На яго колерна-вібруючай карціне бачым нарваўскую царкву, якая фізічна „трымаецца” на старэнькай драўлянай хатцы. Старажытная драўляная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF