Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Падляшша ў „Вялікім гістарычным атласе Беларусі”

Алег ЛАТЫШОНАК

Надоечы выйшаў у свет першы том „Вялікага гістарычнага атласа Беларусі” (Мінск 2009), які ахоплівае перыяд да Люблінскай уніі 1569 г., а ў некаторых выпадках, да канца ХVІ ст. Шмат чаго можна пра гэты атлас напісаць, але месца ў „Ніве” не хопіць, таму засяроджуся на тым як паказана ў ім гісторыя нашага Падляшша, а і то з большага.

Як першая маю ўвагу прыцягнула карта гідронімаў, запазычаных славянамі ў сваіх папярэднікаў (с. 32-33), бо ўсялякага роду назвы гэта маё хобі. Аўтар карты, Уладзімір Ісаенка, заняўся некаторымі гідронімамі і на нашым баку мяжы, дык на прыкладзе некаторых з іх спрабуем праверыць яго падыходы.

Назву рэчкі Чорнай Ганьчы Уладзімір Ісаенка палічыў фіна-ўгорскай. Назву возера Ганьча выводзіць з літоўскага слова antis, якое абазначае глыбокую даліну. Назва ідэальная для гэтага лагчыннага возера, самага глыбокага вадасховішча не толькі на Сувальшчыне і ў Польшчы, але на цэлым Центральнаеўрапейскім нізоўі. Звернем яшчэ ўвагу на тое, што возера Анча (Anèia, па-нашаму Ганьча), якое ляжыць па-суседску на літоўскім баку, аўтар лічыць старажытнаеўрапейскім, а раку Бальтоі Анча (Baltoji Anèia, па-нашаму — Белая Ганьча) — балцкай. Такім чынам адну і гэтую самую назву аўтар адносіць ажно да трох моўных груп! Вядома, шмат якія гідронімы можна талкаваць з розных моў, нават банту, але ж нейкія навуковыя межы падобнай, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF