Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Лівень і ўраган над Орляй

Міхал МІНЦЭВІЧ

30 чэрвеня, у аўторак, нішто не прадвяшчала рэзкай змены надвор’я ў Орлі. Так як у ранейшыя дні, сонца прыгравала, парыла, а пасля поўдня прайшоў невялікі дождж з акампанементам далёкіх грымотаў. Людзі не прадчувалі небяспекі. У майго суседа работнікі прыняліся мяняць дах і раскрылі адзін бок дома. Пасля поўдня стала крыху хмарыцца, аднак мой другі сусед узяўся грунтоўна паліваць шлангам агарод. Ніхто не спадзяваўся большых ападкаў, асабліва ж такіх, якія вучаць нас пакорлівасці.

Недзе каля 18-й гадзіны неба з розных бакоў сталі акружаць нізкія цёмныя хмары, стала бліскаць, паступова ўсё пашарэла, учасціліся маланкі. Пайшоў слабы дождж і раптам сарваўся вецер, а дождж перайшоў у лівень. У дамах прапаў электраток, а цемру рассвятлялі толькі маланкі. Стала грукатаць па вокнах, быццам нехта сыпаў у іх каменьчыкі — у дождж умяшаўся град велічынёй у пяцідзесяціграшоўку. Вуліцы па ўсёй шырыні нагадвалі рэкі, на панадворках зямля не паспявала прымаць вады і неўзабаве Орля выглядала быццам Венецыя — усюды было поўна вады. Свету не было відаць праз вокны, дождж ліў — літаральна — як з вядра; доўжылася гэта некалькі гадзін! Такога навальнічнага дажджу не помняць арлянскія старажылы, хаця падобны, але не так і працяглы, упаў у Орлі 19 жніўня 2000 года (было пра гэта ў тадышнім 36-м нумары „Нівы”).

Для бяспекі жыхароў гміна ўключыла на вуліцах святло на цэлую ноч (звычайным парадкам гарыць яго да 23-й гадзіны, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF