Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Дажджлівыя сенакосы

Аляксей МАРОЗ

Калі толькі крыху парыжэла сена ў гаспадароў, дык могуць яны гаварыць аб поспехах, якіх дабіліся ў час сёлетніх календарных сенакосаў. Ніхто з маіх вясковых суразмоўцаў не сказаў, што ўдалося яму або людзям, якіх ён ведае, прывезці дамоў дабраякаснае сена. Многія гаспадары Гайнаўшчыны пачалі касіць траву, калі яна толькі дарасла да адпаведнай велічыні. Апасаліся яны, што калі трава пастаіць даўжэй, дык пастарэе і падрыхтаваны з яе корм не будзе ўжо смакаваць жывёле. Ад кароў кормленых старым сенам нельга надаіць столькі малака, як ад кароў кормленых дабраякасным кормам. Першымі да сенакосаў выйшлі земляробы, якіх трава-сеянка расце на даўнім ворыве, бо яна найхутчэй вырастае, а апошнімі — людзі, у якіх трава расце на падмоклых прыродных лугах, якіх пры іх памяці ніхто не выворваў. Адны і другія з сушэннем сена трапілі на дажджы, калі сонца свяціла толькі ў час адна-, двухдзённых і рэдка даўжэйшых перапынкаў. Дадаткова, вялікія цяжкасці паявіліся і ў нас, калі па ўсёй Польшчы прайшлі буры з праліўнымі дажджамі і падтапілі дамы.

Вецер вырываў дрэвы і ламаў крыжы, а вада залівала палі і падвалы

У Гайнаўцы пасля дажджоў узровень вады ў рэчцы Лясной павысіўся ажно пад берагі, але рэчка не разлілася. Аднак зямля настолькі насыцілася вадой, што пасля аднаго з праліўных дажджоў вада паявілася ў вялікіх лужах у ніжэйшых кварталах горада і стала заліваць падвалы дамоў. На падтопліванне падвалаў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF