Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Тутэйшыя

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нядаўна Нараўка адзначала свой юбілейчык 370-годдзя і з гэтай нагоды на ўрачыстым гмінным пасяджэнні была зачытана адмысловая лекцыя, прысвечаная ейнай гісторыі. Не ўдалося мне быць на той частцы святкаванняў, якая знаёміла з нараўчанскай мінуўшчынай, таму зубрыць гэтую тэму падаўся я ў інтэрнэт, бо ж там цяпер усё, што хочаш.

Выбраўся я ў Нараўку праз сайт „Wrota Podlasia”, адкуль са старонкі Гайнаўскага павета павярнуў у вароты Нараўчанскай гміны; тут і прывітала мяне тая нараўчанская Кліо. Адразу ўсведаміла яна мяне, што ў міжрэччы Нарвы і Нараўкі была калісь Нарваўская пушча, пра што я, ураджэнец гэтага міжрэчча, зусім дагэтуль не цяміў; у маёй свядомасці былі адно навакольныя пушчы Лядская і Белавежская, а тут такі апакаліпсіс!

Далей тамашняя Кліо бярэцца за самую Нараўку, апошнія мясцовасці хаваючы быццам пад дыван. Вось адкрывае яна перад намі карціну сакральнага будаўніцтва ў мястэчку, паводле якой тамашні касцёл быў узведзены ў 1777 годзе, а царква амаль сто гадоў пазней — у 1864 годзе...

Пакойны ўжо нараўчанскі настаўнік Аляксандр Закройшчык у „Ніве” ад 6 сакавіка 1977 года апублікаваў допіс „Гісторыя Нараўкі”, дзе паведамлялася, што „ў 1794 годзе Нараўка мела царкву і касцёл...” А гэта абазначае, што нехта з гэтых аўтараў з праўдай набакір. Да гэтага ўсяго трэба дадаць, што на тэрыторыі цяперашняй Нараўчанскай гміны была царква ў Ляўкове ўжо ў 16-м стагоддзі, пра якую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF