Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Эпізод гісторыі

Віктар САЗОНАЎ

Прайшло пятнаццаць гадоў пасля першых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Пятнаццаць гадоў кіравання аднаго чалавека — Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер ён дае інтэрв’ю для замежных сродкаў масавай інфармацыі, расказвае пра тое, якая Беларусь краіна, якое яна займае геапалітычнае становішча і якія ў яе перспектывы. Яго словы людзі ўспрымаюць па-рознаму. Хтосьці яго лічыць вялікім палітыкам, нават геніем у некаторых аспектах. Іншыя не мяняюць на гэтую постаць сваіх поглядаў яшчэ з тых часоў, калі дэпутат парламента дванаццатага склікання Лукашэнка, які кідаўся да мікрафона, каб, як ён казаў, выкрыць карупцыянераў, успрымаўся, мякка кажучы, не зусім сур’ёзна. Як няўдачнік.

Зрэшты, нашы людзі апошнія дзесяцігоддзі асаблівым аб’ектывізмам не выдзяляюцца. Успрымаюць усё вушамі, як бабы. Крычыць прэзідэнт на амерыканцаў — значыць моцны. А калі яшчэ і на рускіх, то ўвогуле маладзец. Значыць, нікога не баіцца. А так гэта, ці не, ніхто і не задумваецца асабліва. А можа таму і крычыць, што страшна? Ёсць і такі варыянт паводзін!

Ды што пра тое гадаць. Лепш сабе прыпомніць тыя пятнаццаць год, і чаго наша краіна і яе кіраўнік дасягнулі за гэты час. Можна, для нагляднасці, параўнаць сябе з суседзямі, тое-сёе ўзгадаць.

І першае на чым трэба акцэнтаваць увагу — гэта ўсё на тых пятнаццаці гадах. Гэта вельмі шмат. Для генія вельмі шмат. Генію, каб рэалізаваць свае задумы, хапіла б і аднаго прэзідэнцкага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF