Ніва № 29 (2775), 19 ліпеня 2009 г.

Па людскай натуры

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Хоць афіцыйныя запрашэнні былі высланы, ні адзін з дванаццаці войтаў і бурмістраў Беласточчыны, у якіх у большасці або ў значнай частцы пражываюць беларусы, не паявіўся на ўрачыстасці адкрыцця двухмоўных (польска-літоўскіх) табліц з назвамі мясцовасцей у Пунскай гміне. Агулам паставілі іх там трыццаць (на 33 вёскі, тры з якіх заселены амаль выключна палякамі). Урачыстае сімвалічнае адкрыццё здзейсніў войт Пунскай гміны ў суправаджэнні ваяводы і старшыняў Супольнасці літоўцаў і Згуртавання літоўцаў у Польшчы.

Субота (11 ліпеня) у Пунску і навакольных вёсках была вялікім святам. Назіраў за ім таксама з увагай Ігар Лукашук са Звязу беларускай моладзі. Пачалося яно ў яцвяжска-прускім паселішчы ў Ашкінях гістарычным відовішчам з нагоды свята Міндоўга, з 1253 г. літоўскага караля, які задзіночыў літоўскія землі. Пасля была адкрыта гмінная дарога ў Відугерах і брычкамі госці пераехалі на адкрыццё павятовай дарогі Слабудка — Шолтаны.

Табліцы з двухмоўнымі назвамі стаяць на пунскіх дарогах ужо ад нейкага часу. Цяпер, аднак, наступіла іх урачыстае адкрыццё. У Пунскай гміне літоўскую мову чуваць і відаць усюды. Нават надпіс на туалеце ў Гміннай управе — па-літоўску. У Пунскай гміне, якую можна параўнаць з Чыжоўскай ці Арлянскай, на 15 радных — 14 гэта літоўцы. Войт, сакратар і шмат іншых чыноўнікаў таксама літоўцы.

У час паказу сярэднявечных мясцовых абрадаў і рыцарскіх змаганняў у паселішчы ў Ашкінях (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF