Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Апараты для міжпланетных падарожжаў

Міра ЛУКША

Лістапад 1952 года. Аляксей Казбярук, семнаццацігадовы вучань дзевятага класа ў міхалоўскім ліцэі высылае з Юшкавага Груда адказ на анкету ў штотыднёвіку „Nowa Wieś”: „Як уяўляю сабе маё жыццё і жыццё маёй вёскі праз пяць гадоў”. Алік кахае Тамару, ходзіць у школу і плануе стаць кімсьці... Марыць: вывучыцца, будзе будаваць апараты для міжпланетных падарожжаў... Марыць лятаць. Але сам ён дробны, няскладны, са слабымі вачыма. Такі Ікар з невялічкай беларускай вёскі, што ледзь адхайкалася пасля нядаўняй вайны.

„Пасля заканчэння школы прагну быць авіяканструктарам, каб будаваць апараты для міжпланетных палётаў. Буду старацца, каб у адкрыцці іншай планеты або нейкай з’явы ў сусвеце быў і мой уклад. Я, сын сярэднезямельнага селяніна з Беласточчыны, даўняй Польшчы Б, цяпер смела магу глядзець у будучыню, паколькі маю будучыню гарантуе мне Канстытуцыя Польскай Народнай Рэспублікі.

Магу таксама смела думаць пра будучыню маёй вёскі — Юшкавага Груда. У нас ёсць яшчэ індывідуальныя гаспадаркі. Праз пяць гадоў будзе тут калгас. Цяпер тут хаты. Праз пяць гадоў кожны будзе жыць у прыгожым доме з агародам, у якім будуць расці прыгожыя кветкі і гародніна. Калгаснікі пабудуюць супольныя аборы для пародзістай жывёлы, шпіхеры для збожжа ды паставяць памяшканні для машын, паколькі працу чалавечых рук заменяць складаныя машыны, прыводжаныя ў рух чалавекам. Здзейсняцца мары нашых патрыётаў”.

Праз пару (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF