Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Вяртанне да еднасці

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

„Мы, жыхары Сейненскай зямлі, памятаючыя сваю пяцісотгадовую ягелонскую традыцыю, уфармаваную пасля грунвальдскай вікторыі польскага, літоўскага, рускага і татарскага народаў, у 440 гадавіну Люблінскай уніі, маючы на ўвазе супольнае дабро і будучыню пасля гадоў небыцця, спрычыненага трыма падзеламі Айчыны, урачыстым актам вяртаем жыццю назву ды герб і сцяг Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на Сейненскай зямлі”, — такая сімвалічная дэкларацыя была ўрачыста падпісана 26 чэрвеня ў Сейнах.

Свае подпісы пад ёю паставілі прадстаўнікі ўзгаданых у ёй нацыянальнасцей. З беларускага боку — Анна Фіёнік з Музея малой айчыны ў Студзіводах, з татарскага — Стэфан Карыцкі, старшыня Цэнтральнай рады Саюза татараў у РП, з літоўскага — Альгерд Віактар, старшыня ўправы Літоўскага таварыства імя св. Казіміра. Галоўным ініцыятарам вяртання ягелонскіх герба і сцяга Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў на Сейненскай зямлі было мясцовае Таварыства аховы помнікаў даўніны. Праз год, каля касцёла Дабравешчання Прасвятой Дзевы Марыі, у месцы, дзе адбыліся ўрачыстасці, між іншым умураванне дэкларацыі і ўзняцце на мачту сцяга Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў (з польскім арлом, літоўскай і беларускай пагоняй ды татарскай тамгай і гербам Сейнаў) мае быць арганізаванае святкаванне 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

У час урачыстасці бурмістр Сейн Ян Станіслаў Кап адзначыў:

— У сэрца свае рацыі, якіх розум не ведае, людзі, якія маюць свае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF