Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Роля мовы і ўласных назваў у самаідэнтыфікацыі нацыянальных і этнічных меншасцей на Беласточчыне

Міхал КАНДРАЦЮК

У час паўсюднай у свеце глабалізацыі, будавання Новай Еўропы, паасобныя людзі, грамадскія групы, а нават цэлыя нацыі вымушаны ахоўваць сваю тоеснасць і інтэгральнасць. Нацыянальным і этнічным меншасцям, так як і нацыям, характэрная культурная супольнасць. Для вызначэння і вылучэння як нацыянальных, так і нацменшасных, этнічных і рэгіянальных груп своеасаблівымі фактамі культуры з’яўляюцца мова, рэлігія, традыцыя, звычаі, мастацтва, арганізацыя. Яны важныя, паколькі інтэгруюць нацыянальную і, расцярушаныя або ўплаўленыя ў пераважнае ў культурным плане грамадства, нацменшасныя, этнічныя і рэгіянальныя групы.

Прыняты Сеймам Рэчы Паспалітай Закон ад 6 студзеня 2005 г. аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальнай мове рэгулюе справы захавання і развіцця культурнай тоеснасці нацыянальных і этнічных меншасцей ды рэгіянальнай мовы, а таксама спосаб рэалізацыі прынцыпу роўнага трактавання асоб, нягледзячы на іх этнічнае паходжанне, ды вызначае задачы і кампетэнцыі органаў урадавай і самаўрадавай адміністрацыі ў гэтай сферы.

Адным з цэнтральных пытанняў, якія датычаць правоў нацыянальных меншасцей, з’яўляецца права на ўжыванне ў публічным жыцці — у кантактах з адміністрацыяй — роднай мовы меншасці, у тым ліку права на ўжыванне родных уласных назваў (імёны і прозвішчы, назвы населеных пунктаў і фізіяграфічных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF