Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Нараўка бярэ размах

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нараўка адзначала юбілей 370-годдзя; першая згадка пра мясцовасць паходзіць з 1639 года. 20 чэрвеня адбылося з гэтай нагоды адмысловае пасяджэнне Гміннай рады. У „звычайным” парадку дня было разгледжана пытанне пра вынікі кансультацый наконт змены назваў вёсак Лешукі і Гушчэвіна; жыхары гэтых мясцовасцей адмоўна аднесліся да праекту змен, бо ж гэта звычайны адно клопат. Ва „ўрачыстай” частцы пасяджэння даклад пра мінулае Нараўкі зачытаў вядомы беластоцкі гісторык, прафесар Адам Дабронскі. Званне ганаровага жыхара Нараўкі атрымаў вядомы нарваўскі бізнесмен Сяргей Мартынюк, які на месцы вытворчых памяшканняў былога нараўчанскага эскаэра, узведзеных калісь пакойным Канстанцінам Майсенем, збудаваў новыя цэхі для вырабу новай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Далейшае святкаванне круглаватага юбілею гміннага цэнтра адбылося ў нядзельку, 28 чэрвеня. Быў гэта грандыёзны фэст, працягласцю за дзесяць гадзін. Гэты фэст адбываўся ў рамках праводзімай гмінай прамацыйнай кампаніі, на якую яна выхадайнічала мільён злотаў; сёлетні фэст быў пачаткам такой нізкі мерапрыемстваў, чарговыя адбудуцца ў чарговых гадах. Прамоцыя праводзіцца пад лозунгам „Зялёная краіна добрых вятроў” — першая частка адносіцца да Белавежскай пушчы, другая — да Семяноўскага вадаёма.

Як сказаў мне нараўчанскі войт Мікалай Павільч, прамоцыя гміны дае станоўчыя вынікі, гміна становіцца больш вядомай і прыцягвае зацікаўленне вонкавых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF