Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Якія еўрасаюзныя сродкі ідуць у нашы вёскі?

Аляксей МАРОЗ

Пасля далучэння Польшчы да Еўрасаюза з’явілася магчымасць атрымліваць з еўрасаюзнага бюджэту непасрэдныя даплаты да апрацоўваных палёў і сродкі на мадэрнізацыю гаспадарак. Калі традыцыйныя гаспадары атрымліваюць у асноўным толькі даплаты да апрацоўванай зямлі або яшчэ карыстаюцца ўспамогай для нізкатаварных гаспадарак памерам прыблізна каля 5 тысяч злотых у год (прызначаюцца гэтыя грошы на 5 гадоў), дык буйныя земляробы пачалі карыстацца частковым фінансаваннем (найчасцей 50-працэнтным) будовы ці перабудовы абораў або закупкі сельскагаспадарчых машын. Апошнім часам сталі яны атрымліваць з еўрабюджэту дапамогу ў сотнях тысяч злотых, але прытым найчасцей бралі крэдыты і выдавалі на мадэрнізацыю гаспадарак таксама свае сотні тысяч злотых. Зразумела, гэта не пад сілу дробным гаспадарам, у якіх да 10 гектараў зямлі і якім цяжка адкласці грошы на інвестыцыі.

Спачатку больш прадпрымальныя гаспадары атрымлівалі дапамогу на свае інвестыцыі ў рамках праграмы „Сапард”, але яе памер не быў такім вялікім. Цяпер у выглядзе еўрасаюзнай дапамогі могуць вярнуць нават да 300 тысяч злотых, выдаткаваных, напрыклад, на куплю сельскагаспадарчых машын, калі ўся інвестыцыя вартая пад 600 тысяч злотых. Аднак перад вялікай дапамогай прытарможвае сялян фактар, што спачатку ўсе грошы на інвестыцыі земляроб мусіць выдаткаваць „са сваёй кішэні”. Толькі пасля кантроляў, калі абора ўжо збудаваная або купленыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF