Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Перасяклі местачковыя ўзроўні

Ганна КАНДРАЦЮК

— Гэта былі самыя лепшыя дні ў нашым жыцці, — сказала Тацяна Бабей, рэжысёр-пастаноўшчык узорнага тэатра пры гімназіі н-р 10 у Маладзечне. За момант словы пані Тацяны апраўдае паэтычна-музычны спектакль пра жыццё і творчы шлях Яна Тарасевіча „На крыллях музыкі”. Узрушаная і захопленая публіка ўзнагародзіць іх бурнымі апладысментамі, стоячы.

Але справа ў іншых поспехах...

Саколка, 27 чэрвеня, субота. Перад уваходам у памяшканне Сакольскага стараства, дзе за хвіліну адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная праекту „Ян Тарасевіч, вядомы і невядомы кампазітар памежжа”, вялікая фотавыстаўка, якая паказвае ўсё, што адбылося на працягу папярэдніх 12 дзён у Саколцы. А адбыўся тут, можна сказаць, цуд. Упершыню, пасля 1920 года, мясцовая польская грамадскасць, паказала... што беларускасць для іх таксама свая. Як свая асоба Яна Тарасевіча, якую немагчыма адназначна прыпісаць да польскай ці беларускай грамадскасці. Жыхары Саколкі, па сваёй ініцыятыве, прысвоілі ўжо яго прозвішча новай вуліцы ў горадзе. Зараз сакольская моладзь, пад кірункам спецыялістаў з Беларусі, развучыла беларускія песні (і, здаецца, не мела б яна канкурэнцыі на аглядах БГКТ), а беларуская — польскія. Праўда, усюды культурныя вартасці выспяваюць звыш дзяржаўных межаў і падзелаў, аднак у нас такая праўда не зусім зразумелая. Так як слова „культура” не заўсёды значыць культура. Часта пад такой шыльдай красуецца нейкае саломапляценне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF