Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Часопіс „Снапок”

Сяргей ЧЫГРЫН

У травеньска-чэрвеньскім нумары віленскага часопіса „Беларускі летапіс” за 1937 год была надрукавана аб’яўка аб тым, што 1 траўня 1937 года ў Варшаве пры газеце „Слово”, якая выдаецца праваслаўнай мітраполіяй, пачаў выходзіць новы беларускі ілюстраваны царкоўна-культурны часопіс для дзяцей „Снапок”. Ён з’яўляецца дадаткам да газеты і дзеткі яго змогуць чытаць кожны месяц.

Сапраўды, першыя тры нумары „Снапка” напачатку ліпеня 1937 года ўжо прадаваліся ў Варшаве на вуліцы Парыжскай, 27, а таксама ў Вільні ў кнігарні „Пагоня” на Завальнай вуліцы, 1 і ў іншых месцах.

Рэдактарам часопіса „Снапок” быў беларускі дзеяч на ніве царкоўнай асветы, багаслоў, педагог і перакладчык Сяргей Паўловіч (1875-1940). Родам ён быў з вёскі Асавец Кобрынскага павета (цяпер Драгічынскі раён). Скончыў духоўную семінарыю ў Вільні і Кіеўскую духоўную акадэмію. Акадэмію Сяргей Паўловіч у 1900 годзе скончыў са ступенню кандыдата багаслоўя. Працаваў у царкоўных установах, выкладчыкам настаўніцкай семінарыі і жаночай гімназіі ў Рагачове. Пяць гадоў быў інспектарам народных школ Ваўкавыскага павета, потым настаўнікам і дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі, адным з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы.

У пачатку 1937 года Сяргей Паўловіч прыязджае ў Варшаву. У газеце праваслаўнай мітраполіі „Слово” ён дамаўляецца наконт выдання беларускага дзіцячага часопіса „Снапок”. Ідэю такую супрацоўнікі „Слова” падтрымліваюць. І Сяргей (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF