Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

Тролі мумій

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Атрымаў я 3 ліпеня як абанент адной з мабільных сетак, што дзейнічаюць у Беларусі, ажно два разы віншавальны SMS. У паведамленні віншавалі мяне ў ліку многіх іншых карыстальнікаў тэлефоннай мабільнай сувязі з „Днём независимости” і ў дадатак запрашалі на святочны дармовы канцэрт расійскага гурту „Мумий Тролль”. Не будучы аматарам халяўных забаваў, не пайшоў і на гэты раз на анансаваны выступ досыць вядомага і папулярнага калектыву, але яго назва падалася мне глыбока сімвалічнай у звязку з тымі пампезнымі ўрачыстасцямі, якія ладзіць дзяржава пад назвай Рэспубліка Беларусь на 3 ліпеня. Як вядома, тролі — гэта істоты міфалогіі, злыя духі, якія заўсёды варожыя чалавеку. Да нас прыйшлі яны са скандынаўскіх казак і легендаў, а зараз часта фігуруюць у так званай літаратуры-фэнтэзі.

Адкуль жа прыйшоў у беларускую рэчаіснасць згаданы „День независимости”? Нават школьнік з сярэднімі ведамі па гісторыі ведае, што 3 ліпеня 1944 года ад фашысцкіх войскаў быў вызвалены горад Мінск. Хай сабе і сталіца, але толькі канкрэтны горад. Значная частка беларускай зямлі яшчэ заставалася пад гітлераўскай акупацыяй. Каму ж спатрэбілася гэтую фальшывую дату нават вызвалення ад фашызму рабіць да ўсяго „Днём независимости”? А патрэбна гэта тым, хто замест грамадзянскай супольнасці, якая будзе ведаць сапраўдную гісторыю і будзе ганарыцца нацыянальнымі героямі і славутымі старонкамі беларускай мінуўшчыны, хоча стварыць у краіне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF