Ніва № 28 (2774), 12 ліпеня 2009 г.

На парозе дваццаткі

Інтэрв’ю з арганізатарамі юбілейнага фестывалю „Басовішча”

Ніва”: — Юбілейны фестываль „Басовішча” сёлета ладзяць дзве маладыя, поўныя энергіі дзяўчаты. Ці з за гэтага фестываль будзе мець нейкія жаночыя адметнасці?

Кася Кузьміч: — Мне здаецца, што нельга так думаць, бо гэта не мае ніякага значэння, хто ладзіць фестываль.

Мажэна Саевіч: — А можа мы проста гэтага не бачым...

Кася: — З другога боку вядома, як гэта бывае ў жанчын: мусіць быць парадак, усё мусіць быць выпраўлена да канца. Хаця не ведаю, ці зараз ужо ўсё так да канца нам атрымалася. Можна будзе гэта ацаніць пасля „Басовішча”.

Мажэна: — Калі я была нядаўна ў нейкай фірме, жанчына сказала: „О, усюды жанчыны, і добра, бо што з гэтых мужчын” (смех).

Ніва”: — Ці на момант перад фестывалем можаце сказаць, што ў арганізацыйным плане ўсе мары і планы здзейсніліся?

Кася: — Ніколі нельга сказаць, што ўсё атрымалася, але думаю, што ў 80 працэнтах нам удалося зрэалізаваць свае задумы.

Мажэна: — Я была ўражана сёлетняй сітуацыяй, бо з моманту выбараў новага праўлення БАС, у якім мы апынуліся, нам засталіся толькі чатыры месяцы арганізацыйнай працы. Думаю, што зараз будзе больш камфортна думаць пра наступны год.

Ніва”: — Што не атрымалася з Вашых планаў?

Кася: — Не давядзецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF