Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

Трэцяя Нацыянальная

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Больш за сто прадпрыемстваў з усіх рэгіёнаў удзельнічала ў двухдзённай Нацыянальнай выстаўцы Беларусі ў варшаўскай спартыўнай зале „Торвар”. Гэта была ўжо трэцяя такога тыпу прэзентацыя ў Польшчы. Папярэднія праводзіліся чатыры і два гады таму. Сёлета адкрылі яе асабіста віцэ-прэм’еры абедзвюх краін: Андрэй Кабякоў і Вальдэмар Паўляк і спадарожнічала яна I Польска-Беларускаму эканамічнаму саміту.

Са сваімі прапановамі з’явіліся м.інш. прадстаўнікі аўтатрактарнай, хімічнай, нафтаперапрацоўчай, энергетычнай, прадуктовай прамысловасцей, банкаў, будаўніцтва, мэблевай прамысловасці, фінансавых і турыстычных устаноў ды навукова-даследчыцкіх арганізацый. Праводзіліся семінары датычныя банкаўскай справы і інвестыцый, турызму ды хімічнай і паліўнай прамысловасцей. У рамках гэтай апошняй рэкамендавалася „Беларуская нафтавая кампанія” ў Польшчы.

— Узрастае ўзровень польскіх інвестыцый у Беларусі, дынамічна развіваецца паслуговы сектар, — адзначыў у час адкрыцця выстаўкі віцэ-прэм’ер Кабякоў. — Гэтая выстаўка мае на мэце стаць чарговым імпульсам у развіцці беларуска-польскага супрацоўніцтва ў галіне гандлю, энергетыкі, сучасных тэхналогій ды спрычыніцца да развіцця рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Адзначыў прытым:

— Польшча і Беларусь маюць агромны патэнцыял у развіцці транспарту, транзіту энергетыкі і турызму. Паспяховасць нашага двухбаковага супрацоўніцтва залежыць у вялікай ступені ад супольных дзеянняў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF