Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

З рукой на сэрцы

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі прапанавала я сакольскай і маладзечанскай моладзі вандроўку па занядбаных беластоцкіх месцах, звязанях з Янам Тарасевічам, не чакала іх асаблівай увагі да жорсткай трактоўкі беларускай культуры...

Вандроўку пачалі мы з рэдакцыі „Нівы”, дзе, між іншым, прапанавалі гасцям (у падарак) беларускую кніжку „З Беластоцкай зямлі”:

— A czy my też możemy? — спытала ліцэістка з Саколкі.

— А прачытаеш па-беларуску?

— Пэўна, што прачытаю! А як будуць сумненні, бацькі дапамогуць... — адказала. Падобнага меркавання былі сакольскія сябры-ліцэісты. Яшчэ раней, калі мы вырашалі пытанне мовы, яны пажадалі:

— Niech pani mówi po białorusku, my wszystko rozumiemy...

Праўда, мы сустрэліся ў восьмы дзень польска-беларускіх майстар-класаў і, як яны самі гаварылі, моўны бар’ер быў ужо пераадолены. І, здаецца, не толькі моўны бар’ер.

Пажаданая пры ўсялякіх праектах г.зв. інтэграцыя тут выспявала на вачах. Між маладымі завязаліся сяброўствы і першыя каханні. І каб не бэджыкі з імёнамі і прозвішчамі на грудзях у гасцей з Маладзечна, я не ўмела б па адным выглядзе адрозніць маладых беларусаў і палякаў...

Вандроўку шляхам Яна Тарасевіча мы пачалі ад канца, значыць, ад вуліцы Бэма 6, дзе 18 чэрвеня 1961 года памёр кампазітар. Тут напісаў ён самую значную колькасць твораў, аднавіў загінулыя ў пажарышчах вайны рукапісы.

Часам не трэба слоў, каб перадаць самае важнае. Месца баліць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF