Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

Ці будзе пабольшаны парк?

Аляксей МАРОЗ

Такое пытанне паяўляецца ў размовах жыхароў Гайнаўкі і наваколля. Але наймацней гэтая тэма хвалюе жыхароў Белавежы і пушчанскіх вёсак. Менавіта радныя Белавежскай гміны маюць летам гэтага года вырашыць ці даць згоду на пабольшанне Белавежскага нацыянальнага парку на лясныя тэрыторыі сваёй гміны, з выключэннем палян, на якіх знаходзяцца Белавежа, Пагарэльцы, Тэрэміскі і Буды. Прадбачваецца таксама пабольшанне Белавежскага парку на 10-20% на тэрыторыі Броўскага надлясніцтва, распаложанага ў Нараўчанскай гміне, але тут таксама мусіць быць згода нараўчанскіх радных. Аднак, каб увогуле адбылося павелічэнне паркавай плошчы, самай важнай будзе згода радных Белавежскай гміны, у якой прадбачваецца ліквідацыя Белавежскага надлясніцтва. Затое новая прапанова Міністэрства асяроддзя не будзе непасрэдна тычыцца жыхароў Арэшкава, Лазіцаў ці Войнаўкі, бо не прадбачваецца павялічваць парк на тэрыторыі Гайнаўскай і Дубіцкай гмін, горада Гайнаўкі, ці суседніх гмін, у якіх пушчанскі лес расце толькі на невялікіх арэалах.

Разам з прапановай пабольшання Белавежскага нацыянальнага парку, якую на чэрвеньскай сустрэчы з прадстаўнікамі самаўрадаў Гайнаўскага павета ў рамках святкавання Сусветнага дня аховы асяроддзя ў Белавежы прадставіў міністр асяроддзя Мацей Навіцкі (некалькі дзён раней спаткаўся ён з войтамі і бурмістрамі, каб распазнаць іх стаўленне да магчымай прапановы пашырэння парку), была запрапанавана таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF