Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

Дзень Яцка

Ілона КАРПЮК

Калі ўпершыню ўваходзіш у кватэру па вуліцы Міцкевіча, 27 у Варшаве, у сэрцы маеш усе лепшыя людскія пачуцці. Адным цякуць слёзы, другія стараюцца на нечым засяродзіцца, чапляюцца чарговай кніжкі з гэтых соцень, якія стаяць навокал на паліцах колеру чырвонага дрэва. А можа і карычневага. Помню, што паліцы былі цёмныя і кантраставалі з белымі сценамі салона, у якім стаялі вялікі дряўляны стол і фатэль. І яшчэ канапа, каб прысесці да гутаркі, а можа і прылегчы з кніжкай. Не ведаю ў які спосаб кніжкі чытаў Яцэк Курань, але напэўна чытаў іх многа. А нават больш: „Калі па шлюбе сказала, што расчаравалася, бо замала чытаю, зразу я павысіў колькасць чытаных кніжак”. Так успамінаў Яцэк Курань сваю першую любоў, першую жонку Гайку. Яе здымак стаіць каля кніжак, яе твар з усмешкай таксама глядзіць са сцяны. Няма ўжо ні яе, ні Яцка. Зараз гаспадаром у адной з важнейшых кватэр Варшавы з’яўляецца другая жонка Яцка — Данута Курань. Кожнага дня з вялікай рашучасцю ўшаноўвуе яна памяць свайго мужа ды апякуецца яго спадчынай.

Сяброўства і зразуменне

Сяброўства з Данусяй пачалося з восені мінулага года, калі сустрэліся мы ва Усеагульным універсітэце імя Яна Юзафа Ліпскага ў Тэрэмісках. З гэтага моманту пачаўся вельмі інтэнсіўны міжкультурны дыялог. Інспіравала яго Маршалкоўская ўправа, а зараз зусім свабодна працягваюць яго апекуны ўніверсітэта ў асноўным супольна з беларускай меншасцю на Падляшшы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF