Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

Калі б грошы з аўтастрад, будаваных пад „Еўра-2012”, пайшлі на звычайныя дарогі...

Аляксей МАРОЗ

Апошнім часам многа гаворыцца аб падрыхтоўцы да чэмпіянату Еўропы па футболе „Еўра-2012”, які мае адбыцца ў Польшчы і на Украіне. Калі спынілася гаспадарчае развіццё на Украіне і сталі гаварыць аб вялікай рэцэсіі, паяўляюцца сумненні наконт магчымасцей арганізавання чэмпіянату ў гэтай краіне. Затое падрыхтоўка да футбольных змаганняў, а перад усім будова стадыёнаў у Польшчы ацэньваецца станоўча і толькі еўрапейскія спецыялісты апасаюцца ці ў нашай краіне паспеюць мадэрнізаваць усе патрэбныя для гэтага мерапрыемства чыгуначныя вакзалы і збудаваць пад „Еўра-2012” аўтастрады і даязныя дарогі згодна з еўрапейскімі патрабаваннямі. Паявіліся нават выказванні, што паспяхова вылітыя асфальтавыя палосы могуць хутка паразбівацца, паколькі інвестары могуць не паспець выканаць пад імі адпаведных падбудоў. Хаця многа грошай на спартыўныя інвестыцыі будзе выдаткаваных з еўрасаюзнага бюджэту, дык трэба будзе дакладаць да іх свае сродкі — з дзяржаўнага і гарадскіх бюджэтаў ды прыватных інвестараў, якія збудуюць стадыёны і гатэльна-гастранамічную інфраструктуру. Балельшчыкі рады футбольнаму мерапрыемству, але жыхароў „усходняй сцяны” непакоіць канцэнтрацыя вялікіх дарожных інвестыцый у бліжэйшых гадах на захадзе краіны і ў яе цэнтральнай частцы.

Таксама намеснік старшыні Павятовай рады ў Бельску-Падляшскім, дырэктар бельскай „тройкі” Васіль Ляшчынскі і заадно (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF