Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

Славім мы сваю зямлю ў купальскія ночы

Міра ЛУКША

У канцы чэрвеня што ні ўік-энд, то беларускі фэст, гулянне аж да рання. Да купальскіх фэстаў рыхтуецца найчасцей уся гміна, а праводзяцца яны ў найбольш маляўнічых ды актыўных мясцінах, для якіх такое свята гэта нагода да прамоцыі роднай старонкі ды сабрання сваякоў не толькі з ваколіцы. А на самыя славутыя, дзе можна сустрэцца з найлепшымі выканаўцамі любімых песень ды дзе ёсць пачостка і для цела, з’язджаюцца госці нават з суседніх паветаў.

У суботні такі вечар, 27 чэрвеня, гуляла ўся Чыжоўская міна. Над рэчкай Локніцай, якая тут хутчэй Локнічка, ды разлітай у маляўнічае азерца, пра якую нядаўна гучна было ў сувязі з трагедыяй, якая разыгралася ля яе берага (гараць тут у памяць загінуўшых сялян знічы) на поплаве пачалося Купалле, якое не назавеш іначай як беларускім. Вяла яго спраўна па-беларуску тутэйшая прыгожуня, гучала наўкола родная мова, а са сцэны плылі свойскія песні. Прыйшлі сюды госці з суседніх вёсак, прыехалі госці з усяго Гайнаўскага павета, а нават з далейшых мясцін. Аляксандр Парфянюк з Кленік ды Мікалай Грыгарук з Ляшчын маюць адны пахвалы для свайго войта інжынера Юрыя Васілюка ды ўсяе Чыжоўскае гміны. Зямля тут добрая, жыць можна. А вось якія сюды вёскі, прысёлкі ды хутары „папрыходзілі”: ёсць і Буякоўшчына, Бурыцкія, Чарнічкі, Галубовыя Лугі, Грабняк, Гукавічы, Камень, Клябанчына, Кленікі, Клім, Койлы, Канец, Курашава, Ляды, Ляшчыны, Лушчы, Максімоўшчына, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF