Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

На мяжы з Беларуссю

Уладзімір СІДАРУК

На тэрыторыі Чаромхаўскай гміны ў пачатках трансфармацыі былі адкрыты два пагранпераходы: летам 1992 года чыгуначны Чаромха — Высока-Літоўск і год пазней, у снежні 1993 года — дарожны Полаўцы — Пяшчатка. Гэта паспрыяла турыстычнаму і эканамічнаму абмену паміж Польшай і Беларуссю. Было ўстаноўлена прамое чыгуначнае спалучэнне Беласток — Брэст (у раскладзе былі запісаны два цягнікі, але курсіраваў толькі адзін). Чыгунка не наракала на адсутнасць кліентаў. Штодзень падарожнічала некалькі соцень пасажыраў, квітнеў прыгранічны гандаль. Рынкі Беласточчыны былі забіты купцамі з за ўсходняй мяжы, у якіх палякі абяспечваліся таварамі. Вядома, выгадна гэта было грамадскасці памежнай зоны (цэны ў „рускіх” былі меншыя), але цярпелі на гэтым айчынныя гандаль і вытворчасць. Паколькі пераходы не карысталіся статусам „міжнародных”, рух тут быў адносна меншы. Але за дзесяць гадоў пераходам Полаўцы — Пяшчатка, напрыклад, пакарысталася дзесяць з паловай мільёна чалавек. Адно ў першай палове 2003 года гэты лік склаў 308 тысяч. У асноўным дарожным пераходам карысталіся беларускія грамадзяне, паколькі пасля ўвядзення візавага рэжыму беларускі бок абмяжоваўся да выдачы кароткатэрміновых віз. Ды і па ацэнцы палякаў цэны віз былі надта высокімі. Жыхары пагранічнай зоны спадзяваліся ільгот (гаварылася, што для пражываючых у радыусе 50 км ад мяжы адменяць візы), але польска-беларускія міжурадавыя перагаворы зацягнуліся.(...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF