Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

З двухмоўем будзем мацнейшымі!

З Янкам ЦЕЛУШЭЦКІМ і Славамірам КУЛЕШАМ, раднымі Нараўчанскай гміны, якія выступілі з ідэяй двухмоўя ў гміннай адміністрацыі, гутарыць рэдакцыя „Павуціння”.

Чаму беларуская мова патрэбная ў Вашай гміне?

Такі закон быў патрэбны, таму што людзі размаўляюць па-беларуску ў крамах, у лекара, у гміне. Але калі мова не мае статусу дзяржаўнай, чалавек не адчувае сябе бяспечным. У такой сітуацыі кожны можа загадаць вам карыстацца польскай. Закон аб двухмоўі дае нам пачуццё бяспечнасці.

Як увядзенне гэтага закону выглядала ў іншых меншасцей?

Такі закон быў уведзены ў гмінах, дзе жыве нямецкая меншасць, прытым немцы ўвялі яго без ніякіх агаворак. У нашай гміне дайшло да абсурдных сітуацый, калі супраць нам выступілі свае людзі. Каб было смяшней, іх клуб завецца Беларускі народны камітэт. Таму нам нязручна раўняцца з іншымі меншасцямі.

На якім зараз этапе рэалізацыі ў гміне Нараўка закон аб двухмоўі?

Закон аб двухмоўі пакуль падпісаны войтам і занесены ў парадак дня працы Рады гміны. Пакуль што ўсё ідзе як трэба, так як мы планавалі. Спадзяюся, што ў будучыні прагаласуем за права на двухмоўныя ўказальнікі і гэта здзейсніцца яшчэ ў гэтым скліканні.

Скажыце, чаму беларусы выступалі супраць сваёй роднай мовы?

Не ведаем чаму людзі не хочуць жыць пад аховай належных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF