Ніва № 27 (2773), 5 ліпеня 2009 г.

Канец ціхіх дзён?

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Каля сотні прадпрыемстваў з абедзвюх краін прыняло ўдзел у І Польска-Беларускім эканамічным саміце ў Варшаве. Усё паказвае на тое, што адбыўся пералом у двухбаковых стасунках, асабліва гаспадарчых.

— Разлічваю на тое, што наступіць канец нашых ціхіх дзён, — сказаў спецыяльны госць саміту прэм’ер Дональд Туск.

Беларускія і польскія прадпрымальнікі ды прадстаўнікі міністэрстваў два дні (23 і 24 чэрвеня) у адной з эксклюзіўных варшаўскіх гасцініц дыскутавалі ў рабочых групах над праблемамі энергетыкі, фінансаў і страховак, гандлю і сельскай гаспадаркі ды рэгіянальнага супрацоўніцтва і турызму.

Саміт праводзіўся пры ўдзеле віцэ-прэм’ераў абедзвюх краін: Андрэя Кабякова і Вальдэмара Паўляка. Польскі віцэ-прэм’ер і заадно міністр эканомікі пераконваў:

— Гэты першы Гаспадарчы саміт Польшча — Беларусь паказвае, што праграма „Усходняга партнёрства”, ініцыятарам якой з’яўляецца прэм’ер Дональд Туск, можа быць напоўнена фактамі. Дасягнуты вынік у нашых гандлёвых абаротах, які налічвае больш за 3 мільярды долараў, з’яўляецца рэкордным на працягу апошніх гадоў.

Віцэ-прэм’ер Паўляк адзначыў таксама значэнне перагавораў па справах м.інш. энергетыкі і транзіту нафты ды працэсу прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў (што ў час саміту сказаў „Ніве” віцэ-прэм’ер Паўляк — чытайце на 2 стар.)

Віцэ-прэм’ер Кабякоў у сваю чаргу запрапанаваў чарговае падобнае спатканне ў будучым годзе, на гэты (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF