Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

Даніна памяці людзям з Беласточчыны

Янка САЛАМЕВІЧ

Пра канкрэтных людзей, тым болей людзей, таленавітых, заўсёды чытаеш матэрыял з неаслабнай цікавасцю. Сяргей Чыгрын, хоць сам са Слонімскай зямлі, выдаў летась ажно дзве кніжкі, у якіх хораша расказаў пра тых, хто паходзіў з Беласточчыны. Іхнія імёны пакуль паўзабытыя, але цяпер ужо не кануць у Лету. Пра іх будуць ведаць і маладыя, кожны, хто цікавіцца роднай гісторыяй, лёсам, часам няпростым, тых, хто пакінуў след па сабе. Хоць жыццё іх і не песціла, а, наадварот, выпрабоўвала на стойкасць, вынослівасць, на чалавечнасць, на званне актыўнай асобы. Гэта кніжка гісторыка-краязнаўчых і літаратурных артыкулаў „Беларуская Беласточчына” (Мінск, „Кнігазбор”, 2008) і толькі што дайшоўшая да нас сюды на Беларусь, надрукаваная Праграмнай радай тыднёвіка „Ніва” ў Беластоку незвычайна багатая і цікавая на факты, асобы і здымкі кніга „З Беластоцкай зямлі”.

Пра апошнюю новую кнігу Сяргея Чыгрына і хачу сказаць некалькі добрых слоў. Яна вылучаецца любоўна сабранымі даволі багатымі фактамі. А мне, як чытачу, якога-небудзь глыбокага аналізу і не трэба. Факты падавай, факты, а высновы я зраблю сам. У кнізе Сяргея Чыгрына ўсё пра канкрэтных асоб, іх жыццёвы шлях, тых, што паходзілі з Беласточчыны. Гэта нарысы найперш пра такіх творцаў, як крытык Серафім Андраюк, літаратуразнавец Уладзімір Казбярук, тэатразнавец Арсень Лабовіч, паэт і перакладчык Яўген Міклашэўскі, музыказнавец, тэлежурналіст і педагог Данат (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF