Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

Прыязджайце, свята ў нас!

Міра ЛУКША

У Машчону-Панскую, што ў Нурэцкай гміне, прынамсі мне дабрацца няпроста. Дзякуючы спалучэнням ПКС, якія заўджы гэтая фірма робіць так, каб было людзям лягчэй і зручней, мушу дабірацца спачатку сівай ранічкай у Сямятычы з Беластока, а пасля — трэба падумаць, як дастацца гэтых дзесяць кіламетраў над рэчку Машчонку. Каб трапіць на 11 гадзіну. Тым больш, што з самага рання ва ўсёй краіне ліе працяглы дождж, ды з захаду пачне праясняцца. Да вечара тое „праясненне” можа і дойдзе над „Польшчу Б”, але гэта толькі надзея для радыёслухачоў. А тут дождж лупіць так, што мой парасон аж угінаецца. Ліе і ў Сямятычах, ліе і ў Машчонай-Панскай, куды, быццам амфібія, давязе мяне і паню Веру чырвоны „фіацік” Язэпа Карпюка. Абое яны родам з Машчонай, а над рэчкай, у адным з самых прыгожых месцаў у свеце — іхні стары хутар.

Заязджаем на пляцоўку перад святліцай — а там стаяць дагары нагамі лавы ды снуецца пара гукааператараў, і малады, бадзёры машчонскі солтыс Тамаш Леанюк. Больш ні чалавека не відна ў смугах дажджу. Ды солтыс з пагодлівай мінай апавяшчае:

— Імпрэза пачнецца роўна ў 15. Мае быць сонца. Будуць людзі, будуць госці.

Вось тады маюць пачацца ІІІ Дні Машчонай-Панскай. Складваем парасоны, заглядваем ва ўпрыгожаную святліцу, пасярод якой стаяць сталы. „Стаіць яна, — з непамутнелым спакоем наконт працягу мерапрыемства кажа дзядзька Язэп, — дзякуючы Колю Кавальчуку. Вельмі ён да гэтага прылажыўся, каб (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF