Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

Люблю, калі дзеці стрымліваюць слова!

З ГАННАЙ КАНДРАЦЮК, выдатнай настаўніцай беларускай і польскай моў у Нараўцы, аўтаркай кніжкі пра матэрыяльную спадчыну нашай Малой Айчыны „Поўная хата экспанатаў” гутарыць рэдакцыя газеты „Павуцінне”. Спадарыня Ганна наведала нас з мужам Валянцінам у другі дзень Сустрэч „Зоркі”, 6 чэрвеня г.г., у вёсцы Новае Ляўкова.

Ці Вы заўсёды хацелі працаваць педагогам, ці можа настаўніцай сталі выпадкова? Чаму Вы рашылі стаць настаўніцай ярказ беларускай мовы?

— Нялёгкая справа выбраць прафесію. У дзяцінстве я вельмі часта гуляла з маёй сястрой у настаўніка. Потым, калі я ўжо вучылася ў ліцэі, мой прафесар Васіль Сакоўскі заахвоціў мяне стаць настаўнікам. Ну, і проста так атрымалася.

На якія ўрокі Вы больш ахвотна ходзіце, на ўрокі беларускай ці польскай мовы?

— Гэтага сапраўды нельга параўноўваць. На ўроках беларускай мовы іншая атмасфера як на ўроках польскай. Вядома, на беларускую ходзяць адно тыя, якія хочуць нечаму навучыцца, на польскую — усе. Таму і іншая форма працы.

Скажыце, што Вы найбольш цэніце ў сваіх вучняў?

— Паводле мяне, вучні павіны быць працавітымі. Я люблю, калі мае дзеці стрымліваюць слова і калі ёсць вынікі.

Ці Вы хацелі б, каб Вашы дзеці сталі настаўнікамі?

— Не ведаю ці яны самі таго хацелі б. Думаю, што аднак — не. Калісь была такая традыцыя, што калі бацькі былі настаўнікамі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF