Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

Раз — выйгрыш, раз — пройгрыш

Аляксей МАРОЗ

Калі гаварыць пра сельскую гаспадарку, такія словы найлепш падыходзяць да рэнтабельнасці мясной прадукцыі, як свініны, так і ялавічыны. Няма іншай галіны ў харчовым сектары, дзе цэны сельскагаспадарчых прадуктаў мяняліся б так хутка і даволі рэгулярна, як у мясной. Ужо і свінаводы Гайнаўшчыны, ці Бельшчыны, якія займаюцца гадоўляй на продаж або толькі гадуюць свінаматак і прадаюць парасят, перанялі ад палякаў тэрміны „свіная горка” і „свіная ямка”. Аднак покі нашы земляробы сваю гадоўлю не звязваюць з тэндэнцыямі на мясным рынку, толькі гадуюць столькі, на колькі дазваляюць ім запасы корму і скарачаюць прадукцыю пры слабым ураджаі бульбы або збожжа. Буйныя свінагадоўцы з Бельшчыны ці Гайнаўшчны або тыя сяляне, што пры вялікай прадукцыі малака частку цялят пераводзяць на адкорм, звяртаюць ужо ўвагу на цэнавыя тэндэнцыі на мясным рынку ў Польшчы і ў краінах Еўрасаюза. Бывае, што якраз пры нізкай цане свініны можна танна купіць вялікую колькасць парасят з надзеяй, што павінна скончыцца дэкан’юнктура на мясным рынку. Тады, падгадаваўшы парасят, можна прадаць свіней па вышэйшай цане і атрымаць ад гадоўлі заўважальны прыбытак. Аднак, калі б усе гаспадары разважалі так, як некаторыя фермеры, і сталі масава купляць парасят, цана іх яшчэ больш упала б, а свініну можна было б купляць яшчэ танней. Рэзультатам гэтага была б доўгая дэкан’юнктура на свіным рынку.

Прыстойная цана свініны

Часам у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF