Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

Палякі беларусізуюцца

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Сапраўдную буру выклікаў праф. Юзаф Марошак, гісторык Універсітэта ў Беластоку ў час міжнароднай канферэнцыі „Польская меншасць у Беларусі 1988-2009. Ацэнка мінулага дваццацігоддзя” ў беластоцкай Вышэйшай школе публічнай адміністрацыі. „Існуе толькі адзін легальны і зарэгістраваны Саюз палякаў Беларусі, пана Лучніка. Пані Борыс [Анжаліка Борыс, старшыня непрызнаванага ўрадам у Мінску СПБ — М. Х.] узурпуе сабе права на назву”, — сказаў ён. Дзеянні МЗС у Варшаве, падтрымліваючыя СПБ Анжалікі Борыс, назваў жахлівымі. У размове з „Нівай” Ежы Марэк Навакоўскі, старшыня Фонду „Дапамога палякам на Усходзе”, сказаў наконт гэтых выказванняў наступнае: — Можна сказаць адназначна — гэта лухта. Падзел працягваецца з 2005 г. За гэты час былі тры польскія ўрады і займалі такую самую пазіцыю наконт гэтага. Я праблему спалучаю з дзеяннямі беларускага ўрада, які хацеў падпарадкаваць сабе польскую меншасць. Польскія ўлады адобраць кожнага дэмакратычна абранага старшыню СПБ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF