Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

„Як выскочыв воробей” у „тройцы”

Міхась СЦЕПАНЮК

Кніжку „Як выскочыв воробей” выкарыстоўваем на занятках па беларускай культуры, якія вядзем супольна з Марыяннай Ваўрусевіч для яе класа, — гаворыць Анна Фіёнік. — Вырашылі мы паказаць яе шырэйшаму колу вучняў. Хацелі таксама, каб дзеці сустрэліся з яе аўтарамі.

Знаходзімся ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску-Падляшскім, дзе на адным з калідораў праходзіць прамоцыя кніжкі „Як выскочыв воробей”.

Сённяшняя прамоцыя гэта не толькі сама прэзентацыя кніжкі. Усё мерапрыемства пачынаецца з пастаноўкі, падрыхтаванай вучнямі настаўніцы Марыянны Ваўрусевіч, якія прысутнічаюць у дадатковых занятках па беларускай культуры. Асновай прэзентаванага прадстаўлення з’яўляецца кніжка „Як выскочыв воробей”, у якой змешчаны песні, гульні, вылічанкі і забаўлянкі на мове беларусаў Бельшчыны. Варта падкрэсліць, што кніжку выдала Аб’яднанне „Музей малой айчыны” ў Студзіводах. Гэта першая кніжка на мове падляшскіх беларусаў, накіраваная адмыслова да дзяцей.

Вучні наймалодшых класаў з зацікаўленнем аглядаюць выступы. Пасля наймалодшых акцёраў з невялічкім інструментальным канцэртам выступіла малодшая група гурту „Жэмэрва”. А пасля ўжо голас узялі аўтары.

Намаляваць малюнкі для дзіцячай кніжкі складана, — гаворыць ілюстратар кніжкі Міраслаў Здрайкоўскі. — Трэба думаць пра тое, што спадабаецца наймалодшым, а іх патрабаванні — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF