Ніва № 26 (2772), 28 чэрвеня 2009 г.

Мы прыйшлі да Яна Тарасевіча

Міра ЛУКША

Пад ціўканне птушак на адзінай уцалелай самавітай ліпе на сакольскім праваслаўным могільніку, над магілай беларускага кампазітара і настаўніка Яна Тарасевіча ўжо ў другі раз, у 48 гадавіну смерці, адслужылі агульную паніхіду за яго ўпакой. Першую службу над яго магілай на яго ўпамін правёў айцец Уладзімір Місяюк у 2001 г., у саракавую гадавіну ягонай смерці (1961 г.). Не забываюць кампазітара ён і ягоныя прыхаджане ды 16 чэрвеня заўсёды над ціхай магілай Тарасевіча, яго брата Косці і дзядзькі Нічыпара свяціцца яго імя. Сёння ўрачыста акружыў яе тлум моладзі з Саколкі і Маладзечна і ўсе тыя, для каго блізкае імя забытага-адкрытага кампазітара. Упаміналіся і імёны пакойных сяброў, сваякоў ды вучняў кампазітара, якія таксама спрычыніліся да таго, каб ягонае імя вярнуць памяці і культурнай спадчыне не толькі беларускага народа.

— Якая радасць пабачыць столькі нас над магілай спачылага кампазітара, якога памяць была столькі часу ў забыцці, — беларускія словы айца Уладзіміра заўсёды нясуць падмогу і дужасць сэрцам. — Нікога ў яго не засталося. Сёння — паглядзіце: як Гасподзь учыніў, што з далёкіх месц сабраліся сюды людзі, каб памаліцца за яго душу, мастацкую, заўсёды поўную музыкі, а калі ў сэрцы музыка — там і анёлы спяваюць. Мы сёння прыйшлі, каб гэтую песню анёлаў прадоўжыць. Доўгі час сюды толькі птушкі заўжды прыляталі, каб яму вечную памяць праспяваць. Такога месца і шукала яго спакутаваная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF