Ніва № 25 (2771), 21 чэрвеня 2009 г.

Герой ці бандыт

Міра ЛУКША

У кінатэатры з мірнай назвай „Pokój” тры вечары (8-10 чэрвеня) дэманстраваліся дакументальныя фільмы, якія не давалі спакою. Пра кранальныя, балючыя, незагойныя справы, пра якія некаторыя баяцца нават успамінаць або ахвотна забыліся б пра іх. У рамках „Клуба палітычнай крытыкі” прадстаўляліся творы Агнешкі Арнольд, знакамітай польскай дакументалісткі, адважнай даследчыцы сучаснай гісторыі, якая ставіць пытанні: адкуль бярэцца нацыяналізм, антысемітызм у галовах звычайных людзей, што робіць з іх вайна, чаму і ў найцяжэйшы час у людзях трымаюцца прыстойнасць і чалавецтва. Клуб палітычнай крытыкі ў супрацоўніцтве з гістарычна-сацыялагічным факультэтам Універсітэта ў Беластоку сарганізаваў гэтыя сустрэчы пад загалоўкам „Цяжкая памяць”, дыскусіі з удзелам аўтаркі і гісторыкаў. Паказаны былі фільмы „Суседзі” — аб забойстве ў Ядвабным яўрэяў рукамі суседзяў-палякаў, „Чорны ліпень” — пра пацыфікацыю фашыстамі падляшскай вёскі Крассова-Чэнсткі, „Ачышчэнне” і „Прабачэнне” — два фільмы пра валынскую разню па паляках, фільм аб прафесар Марыі Янён, думкі якой не заўсёды даспадобы „сапраўдным палякам” — „Бунт Янён”, ды фільм „Герой”.

„Герой” распавядае гісторыю атрада польскага афіцэра, легенды Арміі Краёвай на Віленшчыне, капітана Рамуальда Райса, псеўданім „Буры”, які спаліў беларускія вёскі, а ў Залешанах, Шпаках, Занях закатаваў цывільных жыхароў — мужчын, жанчын і дзяцей, праваслаўных, якіх лічыў калабарантамі новай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF