Ніва № 25 (2771), 21 чэрвеня 2009 г.

Патрыятызм прыемны беларусу

Размова са Зміцерам Сасноўскім — лідарам гурту „Стары Ольса”

„Ніва”: — Чым з’яўляецца музыка Вялікага Княства Літоўскага?

Зміцер Сасноўскі: — Гэта сукупнасць музыкі ўсіх пластоў грамадства ВКЛ і сукупнасць музыкі розных перыядаў мастацтва. Мы ганарымся, што самыя раннія, дакладна ў нас фіксаваныя, гэта „Абарона Крэчава” (але там недакладныя вызначэнні, бо магло быць гэта напісана з XIII да XVII стагоддзя), і яшчэ першая фіксацыя „Багародзіцы” ў ВКЛ, 1529 г., 1585 г., 1558 г. — розныя кампазіцыі, а потым ужо XVII ст. Такім чынам паняцце музыка ВКЛ для гурту „Стары Ольса” гэта музыка позняга сярэднявечча, XIV-XV стагоддзі, гэта музыка эпохі рэнесансу ў нас — XVI ст., і музыка манерызму і ранняга барока — гэта першая палова XVII ст. Хаця самая позняя кампазіцыя зафіксаваная ў нашым рэпертуары гэта 1686 год — „Будзінская бітва”. Таму набор музыкі розных пластоў насельніцтва — ад сялянскай да шляхецкай, камернай, і гэтых трох перыядаў для нашага гурту з’яўляецца зместам паняцця музыка ВКЛ.

А як у гэтым усім існуе „беларускасць” у музыцы ВКЛ?

— Беларускасць існуе ў гэтым паняцці ў выглядзе такога нацыянальнага субстрату, нацыянальнай асновы, элемента, які існаваў у ВКЛ у такіх рысах, як дзяржаўная мова, мова дзелавой перапіскі, мова літаратурных твораў, мова музычных, паэтычных твораў. Таму беларускасць, як мы называем „старабеларускасць” ці „ліцьвінскасць”, гэта для нас тое, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF