Ніва № 25 (2771), 21 чэрвеня 2009 г.

Радасны дзень Арлянскага прыхода

Міхал МІНЦЭВІЧ

Сёлета 21 мая выпала двайное свята ў Арлянскім прыходзе: прыхадское свята ў гонар св. Іаана Багаслова і юбілей 80-годдзя настаяцеля Свята-Міхайлаўскай царквы а. мітрата Аляксандра Такарэўскага. Юбіляр нарадзіўся 28 красавіка 1929 года ў Корніцы Люблінскага ваяводства; у Орлі служыць з 1962 года, святаром агулам праслужыў 59 гадоў. Прыхаджане з нецярплівасцю чакалі юбілею свайго настаяцеля, дапытваліся пра тэрмін.

У гэты дзень нават неба было незвычайнае — хмары расступіліся, павеяў ветрык і веснавыя ранак з поўднем нагадвалі летнюю пару. З пазелянелых дрэў ліліся радасныя галасы птушак. Радасць ахапіла цэлы прыход. Прыцаркоўная стаянка запоўнілася самаходамі, трактарамі, а царкоўны пляц — дзесяткамі а мо і сотнямі веласіпедаў. Побач парку паставілі свае ларкі кандытары. Побач званіцы стаў вялікі кіёск з культавым таварам, які абслугоўвалі прадаўцы з за ўсходняй мяжы. У гэты дзень школьныя заняткі былі скарочаны. Немалая Свята-Міхайлаўская царква не памесціла ўсіх прыхаджан ды гасцей і многім вернікам давялося аставацца звонку храма, шчыльна запаўняючы прыцаркоўны пляц.

З раніцы прыход наведаў епіскап сямятыцкі Георгій, які ўзначаліў Святую Літургію. Перад уваходам у храм уладыку віталі дзеці, моладзь, прадстаўнікі мясцовых улад, братчыкі, духавенства і шматлікія вернікі.

Пасля хрэснага шэсця, калі хор праспяваў „Многая лета”, уладыка Георгій сказаў пропаведзь, у якой прыгадаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF