Ніва № 25 (2771), 21 чэрвеня 2009 г.

Дасье

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Лістаючы інтэрнэт-старонкі можна часам заўважыць нешта цікавае. Вось, са значным спазненнем, трапіў я там на тэкст Цэзара Гмыза, прысвечаны колішняму сакрэтнаму супрацоўніцтву цяперашняга першастаяцеля Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Змест артыкула цікавы, аднак не буду я тут перапісваць перапісанага, значыць, прыводзіць вытрымак з „апостальскіх энцыклік”, адрасаваных тадышнім „властям и воинству” ці называць намінаваныя ў залатоўках-срэбраніках эквіваленты за іх. Прысвячу я слоў пару крыху шырэйшай абалонцы, таму нашаму павуцінню, у якое трапляюцца не толькі мухі, але і вялікія шышкі.

Вандрую я не толькі па інтэрнэце, але вандрую я таксама па нашых фізічных дарогах і бездарожжах. І вось, сузіраючы наша памежжа, якое памежжам стала ў не надта адлеглы час, пацікавіўся я вытокамі ўстанаўлення побач нас дзяржаўнай граніцы і тымі падзеямі, якія гэты працэс суправаджалі.

Перад еўрапарламенцкімі выбарамі ў польскіх сродках масавай інфармацыі была голасна агучана справа высяленняў немцаў пасля другой сусветнай вайны; пры нагодзе згадвалася і пра высяленні палякаў. Высяленняў было больш, у тым ліку і прымусовых цераз новаўстаноўленую польска-савецкую мяжу. Афіцыйна адбылося гэта згодна тадышнім дамовам Масквы з Варшавай.

Менш афіцыйна адбылося гэта згодна з дзесятай запаведдзю: не жадай раба блізкага твайго, ні рабыні яго. У два першыя пасляваенныя гады з тэрыторыі тадышніх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF