Ніва № 25 (2771), 21 чэрвеня 2009 г.

Малочная рака

Віктар САЗОНАЎ

У Беларусі з Расіяй чарговы скандал. Ён ужо нават атрымаў назву — малочны. Хіба таму так назвалі, што гэтых скандалаў шалёная безліч і трэба неяк адрозніваць адзін ад другога. Хаця, калі прыгледзецца больш уважліва, то аніякай розніцы паміж імі і няма.

Увогуле існы беларускі рэжым без скандалаў жыць не можа. Не тая натура. Каб нешта рабіць стваральнае, яму трэба заўсёды з некім змагацца. А то вельмі нудна, з суму можна здохнуць. А вось паваяваць — гэта самы раз. Прычым біцца да канца, да поўнай перамогі, да апошняй кроплі крыві. Зразумела, што не сваёй.

Пачалося ўсё з бел-чырвона-белай сімволікі і беларускай мовы. Гэтыя нацыянальныя святыні атрымалі першы ўдар. Сімволіку памянялі, мову прыраўнялі да акупацыйнай, чужацкай. Пасля паганялі на вачах усяго свету абраннікаў беларускага народа — дэпутатаў. Крыху ўрэзалі па іх дэпутацкім імунітэце недатыкальнасці. А пасля і ўвесь свет паганялі. Выперлі к чорту ўсіх замежных паслоў прэч, акрамя, зразумела, тых, хто добра валодаў другой дзяржаўнай мовай Беларусі.

І нават на сустрэчу з прадстаўнікамі таго самага Міжнароднага валютнага банка, на які зараз моляцца як на абразы, не збіраліся завітваць. А навошта? Грошы мусіла даваць Расія. Трэба ж плаціць за другую дзяржаўную беларускую мову і саюзную дзяржаву. І яшчэ за тое, што мы з імі сябруем (прынамсі, хоць на словах сябруем, бо іншыя нават на словах сябраваць не хочуць). Ну вось, хай бы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF