Ніва № 25 (2771), 21 чэрвеня 2009 г.

Нашы ў выбарах

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Несумненна, аб поспеху ў выбарах у Еўрапейскі парламент 7 чэрвеня можа гаварыць гісторык прафесар Антон Мірановіч, які стартаваў з чацвёртай пазіцыі спіска Грамадзянскай платформы са спалучанай падляшскай і вармінска-мазурскай акругі. Агулам атрымаў ён рашуча больш за два разы галасоў чым іншы кандыдат, адкрыта дэкларуючы беларускую нацыянальнасць — Ян Сычэўскі, старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства, які стартаваў таксама з чацвёртай пазіцыі, але са спіска Саюза дэмакратычнай лявіцы — Уніі працы. Сярод кандыдатаў з падляшскай часткі выбарчай акругі ні аднаму не ўдалося ўвайсці ў Еўрапарламент. Яўка, як можна было меркаваць у маштабе ўсяе краіны і Падляшскага ваяводства, не была імпазантнай і склала адпаведна 24,5% і 21,7%.

Некаторых выбарчых назіральнікаў мог задзівіць вынік прафесара Антона Мірановіча, хоць адзін з найбольш папулярных тыднёвікаў тыдзень да выбараў намякаў, што павінен ён апынуцца сярод еўрадэпутатаў: „Чым больш еўрадэпутатаў, разумеючых вагу адносін з усходнімі суседзямі ЕС, тым лепш для Польшчы”. Канчаткова праф. Мірановіч агулам здабыў 8 133 галасы, што разам з галасамі адданымі на Яна Сычэўскага (3 499) магло б даць сама найменш аднаму кандыдату з беларускага асяроддзя мандат у польскім парламенце, вядома, пры прадпасылцы, што беларускае асяроддзе балатавала б адзін спісак, а такі камітэт перакрочыў бы пяціпрацэнтны выбарчы парог. Вынік праф. Мірановіча паказвае таксама (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF