Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Завяршэнне, адзнакі, тэатр...

Міра ЛУКША

Урачыста і прыгожа развіталіся са школамі вучні, якія вывучаюць у Беластоку родную мову. Разам з імі настаўнікі, бацькі, дзяды ды іхнія сябры, таксама з літоўскай меншасці ў Польшчы. Гэта ўжо дваццацігоддзе ад часу, калі пачаў дзейнасць выхаджаны, выстараны беларускі дашкольны аддзел у самаўрадавым дзіцячым садку ¹ 14 па вул. Пілсудскага 20/4, а ягоныя выпускнікі, перайшоўшы Пачатковыя школы ¹ 4 і ¹ 11, Публічную гімназію ¹ 7, сёлета здабывалі атэстат сталасці ў агульнаадукацыйным ліцэі ¹ 3 у Беластоку. Усхваляваная старшыня Згуртавання АБ-БА — таварыства бацькоў і вучняў вывучаючых беларускую мову — доктар Барбара Пякарская, маці дзвюх вучаніц, прыгадала ва ўступным слове ўсё як было, не абмінуўшы сітуацыі ва ўсёй краіне, якая натхніла яе пакаленне да паспяховых дзеянняў і дала сілу давесці справу да канца, прыгадаўшы 4 чэрвеня 1989 года, калі Іаанна Шчапкоўская сімвалічна аб’явіла ў тэлебачанні „канец камунізму” ў Польшчы:

— Гэты сімвал важны і для нас. Думаю, што без змены сітуацыі ў Польшчы не было б нас сёння тут, не было б навучання беларускай мовы ў Беластоку, як і не было яго на працягу чатырох дзесяткаў гадоў Народнай Польшчы. Гэтая дата важная перш-наперш для нашага пакалення, пакалення сённяшніх бацькоў. Прыпомню: тады склалася Беларускае аб’яднанне студэнтаў, без сяброў якога цяжка мне ўявіць актыўнасць нашага грамадства ў першых часткова свабодных, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF