Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Група: за і супраць

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Група дэпутатаў звярнулася да маршалка Сейма Браніслава Камароўскага з заклікам заснавання польска-беларускай парламенцкай групы. Некалькі месяцаў таму ў час візіту ў Беласток заахвочваў да гэтага таксама пасол Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак. З нашых інфармацый вынікае аднак, што ўзнікненне такой групы, прынамсі ў найбліжэйшы час, малаверагоднае.

У час прэс-канферэнцыі старшыня падляшскай Грамадзянскай платформы Роберт Тышкевіч, старшыня сеймавай групы па справах Беларусі і віцэ-старшыня камісіі замежных спраў аднёсся да ідэі стварэння гэтай міжпарламенцкай групы. Мела б яна дзейнічаць на прынцыпах падобных да шасцідзесяці такіх двухбаковых груп, якія дзейнічаюць у Сейме (сярод іх ёсць, напрыклад, польска-малайская, -інданезійская, -філіпінская).

Няма ў Сейме польска-беларускай парламенцкай групы, бо беларускі парламент не быў абраны згодна з дэмакратычнымі стандартамі. У гэтай сітуацыі дзіўным было б наладжванне з ім кантактаў, значыць, на найвышэйшым узроўні, — сказаў дэпутат.

Адзначыў:

Лічу, што такія кантакты заўчасныя, паколькі ўсё ў Беларусі не захоўваецца шмат прынцыпаў звязаных з захоўваннем правоў чалавека, свабодай медыяў ці аховай нацыянальных меншасцей, між іншым і польскай. Незалежна ад гэтых засцярог, супрацоўніцтва з Беларуссю павінна развівацца ў рамках „Усходняга партнёрства”.

Таксама прадстаўнікі найбольшага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF