Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Угодкі роду Луцкевічаў у Вільні

Алесь АДАМКОВІЧ

26 траўня ў Таварыстве беларускай культуры Літвы адбылася імпрэза, прысвечаная знакамітаму роду Луцкевічаў, пакінуўшаму адзін з найглыбейшых слядоў у беларускай культуры, стаяўшаму ля вытокаў стварэння БНР. Нагодай сталі чарговыя ўгодкі народзінаў Івана Луцкевіча.

Нарадзіўся Іван Луцкевіч 28 траўня (9 чэрвеня) 1881 г. у Шаўлях. У 1902 г. скончыў Мінскую гімназію, адначасова ў 1902 г. — Археалагічны інстытут, у 1905 г. — Пецярбургскі ўніверсітэт. Быў адным з тых, хто зразумеў, што Беларусь мусіць быць незалежнай і разам з братам Антонам стаў ініцыятарам абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Памёр у Закапаным (Польшча) 20 жніўня 1919 г., а ў 1991 г. яго прах быў перавезены ў Вільню і перазахаваны на Росах. Як адзначыў Хведар Нюнька, у яго жыцці было і нешта містычнае. Ён нарадзіўся за 19 год да надыходу новага стагоддзя, і ў новым стагоддзі пражыў таксама 19 год. Але, нягледзячы, на такое кароткае жыццё, якое ў яго было сапраўды яскравым, надзвычай шмат паспеў зрабіць для свае Бацькаўшчыны-Беларусі. А самае галоўнае — дзякуючы яго высілкам і намаганням — мы сёння жывём у суверэннай краіне (без БНР не было б БССР). Ды і беларускае жыццё Віленшчыны без Луцкевічаў уявіць немагчыма. І тое, што тут і зараз лунае беларускі дух (праз столькі год вынішчэння, таптання, душэння праяваў беларускасці) вядома, заслуга і Івана Луцкевіча. Хай жа ў яго вечным сне бачыцца дэмакратычная і беларуская (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF