Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Харавое двухгалоссе

Ілона КАРПЮК

Галіна Ур’еўская-Еўсюкова ды Павел Шэпелеў з’яўляюцца дырыжорамі-харавікамі. Галіна вядзе Узорны хлапечы хор Светлагорскай мастацкай школы, а Павел — студэнцкі хор „Cantus Juventae” Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Абое прысвячаюць сябе працы з дзяцьмі і моладдзю, але, як самі кажуць, гэта перш за ўсё выклік:

— Праца з дзяцьмі гэта не толькі развучванне песень, — кажа Галіна, — гэта перш за ўсё вывучанне жыцця. Мы вучымся як весці сябе на сцэне, як весці сябе ў грамадстве, як есці і як лягаць спаць, а таксама як знайсці кантакт з другім чалавекам.

— Асноўнае ў маёй працы, — дадае Павел, — пераканаць, што харавы спеў самы цудоўны ў свеце.

Хор Галіны — адзіны такі хор у Гомельскай вобласці (для параўнання, дзявочых хароў болей дзесяці), даволі малады, бо створаны ў 2003 годзе. Лінгвісты маюць за сабой даўжэйшы шлях.

— Хор узнік у 1986 годзе, спачатку як дзявочы ансамбль, але хутка далучылася да яго мужчынская група. Я працую з хорам чатыры з паловай года, — прызнаецца Павел Шэпелеў. — Хачу працягваць паспяховыя традыцыі і ўтрымаць мяшаны састаў, але гэта складана, бо ў нашым Лінгвістычным універсітэце восемдзесят працэнтаў ад агульнай колькасці студэнтаў складаюць дзяўчаты. Рэпертуар разнастайны, старадаўнія духоўныя кампазіцыі, а таксама песні сучасных аўтараў ці народная творчасць розных нацый, а гэта лёгка спяваць, бо нашы студэнты — шматмоўныя.

Сёлета абодва (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF