Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Ці бедным вецер у вочы?

Аляксей МАРОЗ

Такое выказванне паяўлялася, паяўляецца і пэўна будзе паяўляцца, хаця яго філасофскі характар дазваляе на розную інтэрпрэтацыю з’явы беднасці. На працягу апошніх дваццаці гадоў у сельскай гаспадарцы многа памянялася, але частка сялян надалей трымаецца сваёй бацькаўшчыны, абрабляе палі сваіх родзічаў, велічынёй пад 10 гетараў, гадуе па 4-6 кароў, па некалькі цялят і свіней, і цяжка ім сабраць грошы, каб выслаць сваіх дзяцей у горад па вышэйшую адукацыю. Непасрэдныя даплаты да 10 гектараў апрацоўваных палёў, нават з дадаткам да гаспадарання ў цяжкіх умовах, гэта прыблізна 500-600 злотых у месяц, а колькі ж ёсць у нас земляробў, што абрабляюць па 5-6 гектараў поля. Зараз Малочны кааператыў у Гайнаўцы плаціць гаспадарам, якія трымаюць па некалькі кароў, прыблізна па 50-60 грошаў за літр малака (залежна ад колькасці бялку; у выпадку фермераў, якія прадаюць многа малака, прапануецца ім вышэйшая цана, што мае спрычыніцца да росту вытворчасці малака). Такая цана ў некаторых выпадках нават можа не гарантаваць вяртання коштаў прадукцыі (калі, напрыклад, трэба дакупіць даражэйшае збожжа, бо сваё не ўрадзіла).

— Нават літр негазаванай вады каштуе больш злотага, а за малако плацяць удвая менш. Каб выпрадукаваць малако, трэба многа напрацавацца, — заяўляе Андрэй Ціханюк з Чыжоў.

На цэны сельскагаспадарчых прадуктаў нават і зараз, ва ўмовах рыначнай эканомікі, уздзейнічаюць як наш урад (напрыклад, праводзячы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF