Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Набліжаецца лес

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З чыгуначнага вакзала ў Нурцы-Станцыі кіруюся ў напрамку вайсковага гарадка. Па дарозе заўважаю браму каталіцкіх могілак, а за брамай — прыроду. Не відаць за брамай магілак, аднак значна далей заўважаю невялікія каляровыя тэрыкончыкі і ўзнікае ў мяне цікавасць, ці гэта не нейкая эндэмічная форма пахавальных насыпаў, калярова аздобленых; бо ж на могілках магілы павінны прысутнічаць. Заходжу на могілкі, іду пратаптанай там сцежкай і расчароўваюся: тыя каляровыя тэрыконы, напамінаючыя прыбраныя квеццем магілы, аказваюцца звалкамі каляровых лампадак.

Сцежкай ідзе жанчына, пытаю яе, як трапіць у вайсковы гарадок. Яна інфармуе мяне, але стараецца неяк абысці мяне шырокім абыходам, раптам заварочваецца назад і хуткім крокам стараецца аддаліцца ад мяне. Задзівіла гэта мяне, бо ж яшчэ дагэтуль не здарылася так, каб нехта ад мяне ўцякаў. Ну, але ж гэта могілкі, да таго ж такія, якія задзівілі нават мяне. Праўда, некраполія з акуратнымі намагільнікамі неўзабаве паказалася ў супрацьлеглым акрайку абшырна абгароджанай прасторы для фінальных людзям месц. Але чаму жанчына затрывожылася? Хто ведае, мо я нагадаў ёй некага з ейных знаёмых, што спачылі ў тым месцы і якога не прабілі асінавым калом. Мо ёй падалося, што ўжо гэта пачынаецца тая падзея, якой спадзяюцца нашы веруючыя людзі, што наступае судны дзень, апакаліпсіс...

Заходжу ў вайсковы гарадок з бадай чатырох жылых блокаў. Даволі бязлюдна ў ім, чуваць гук (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF