Ніва № 24 (2770), 14 чэрвеня 2009 г.

Свята дзяцей і мастацтва

Міра ЛУКША

Адчыніліся адкрытыя дзверы маляўнічага будынка Культурнага цэнтра Беларусі ў Беластоку (вул. Модлінская, 2) 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень дзіцяці не толькі перад дзяцьмі. Галоўным госцем быў Віктар Швед са сваёй новай — чатырнаццатай кнігай — „Смяшынкамі”, якому пайшоў ужо 85 год, пра якога вядучая прамоцыю Аліна Ваўранюк сказала, што ён для нас ніколі не быў і не будзе старым. Выданне гэтай кніжкі вершаў для дзяцей фінансава падтрымаў якраз Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве РБ. Віктар Швед, вядомы з больш за тысячы аўтарскіх сустрэч, зноўку не паўтарыўся, і знаёмства з ягоным жыццём і творчасцю працягнулася вельмі хутка і цікава. Не толькі аўтар знаёміў сабраных рознага ўзросту са сваімі ўлюбёнымі вершамі, якія ён лічыць самымі лепшымі. Вучні Пачатковай школы ¹ 4 і Гімназіі ¹ 7 падрыхтавалі міні-спектакль са сваімі ўлюбёнымі шведаўскімі вершамі і запрапанавалі іх у выглядзе лялечнага тэатра. Сярод гасцей былі і маладзенькія мінскія мастакі, працы якіх паказваліся ў гэты дзень на выставе „Беларусь вачыма дзяцей” — чатырнаццацігадовыя Маша Банькова (родам з падвіцебскай вёскі) і Андрэй Рулькевіч, з якімі прыехалі іх выкладчыкі Ірына і Ігар Марачкіны. Паказаны былі таксама працы Алёны Ігнаццевай, Каці Свяцовай, Яні Несцяровіч, Фёдара Зелянкоўскага, Эдуарда Арзуманяна, Вікі Наруты, Рэнаты Лазарчык, Анны Мілашэўскай, Крысціны Калеснікавай, Лёні Бяляева, Тані Захарэвіч, Ліны Філіповіч, Аляксандры (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF